Пошук


Студэнты прапедэўтычнага курса Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне са сваім мадэратарам ксяндзом Паўлам Скубам узялі ўдзел у дыяцэзіяльнай пілігрымцы з Пінска ў Лагішын, якая прайшла 10 мая.

У Пінск семінарысты прыбылі напярэдадні. У гэты дзень яны паслухалі канферэнцыю аб гісторыі пінскага катэдральнага касцёла, удзельнічалі ў адарацыі і святой Імшы, якую цэлебраваў дапаможны біскуп Пінскай дыяцэзіі Андрэй Зноска, вечар правялі з моладдзю. На начлег пілігрымы засталіся ў пінскай семінарыі і адзначаюць, што былі рады пабачыць умовы, у якіх праходзіла фармацыя раней.

Пілігрымка ў Лагішын вырушыла раніцай. У пілігрымцы семінарысты актыўна дапамагалі ў спевах, рэгуляванні дарожнага руху і паднясенні крыжа. Разам з сёстрамі дамініканкамі з Баранавічаў яны распавялі аб сваім пакліканні, заахвоціўшы моладзь не баяцца адказаць на заклік Езуса Хрыста ісці за Ім.

Кульмінацыяй пілігрымкі стала святая Імша ў лагішынскім санктуарыі Маці Божай Каралевы Палесся, якую цэлебраваў біскуп Пінскі Антоні Дзям’янка.

Раніцай наступнага дня на зваротным шляху семінарысты наведалі санктуарый святога Андрэя Баболі ў Іванаве, дзе ўдзельнічалі ў Імшы. Святы Андрэй Баболя з’яўляецца апекуном цяперашняга прапедэўтычнага курса, таму семінарысты былі рады памаліцца ў тым месцы, дзе ён амаль 400 гадоў назад прыняў мучаніцкую смерць.

Абноўлена 12.05.2026 19:55
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця