Пошук

03.04.2019 10:32   Тэкст: а. Віталій Слука SP / Фота: Людміла Казлова / Catholic.by

30 сакавіка ў парафіі св. Тэрэзы Авільскай у Шчучыне адбылася малітоўна-фармацыйная сустрэча для бацькоў, дзеці якіх належаць да розных парафіяльных груп (літургічная служба алтара, дзіцячы і моладзевы хор Calasanz).

Сустрэча пачалася ў парафіяльнай святыні набажэнствам Крыжовага шляху, у якім прынялі ўдзел дзеці.

Наступнай часткай праграмы стала фармацыйная сустрэча на тэму «Скарбы св. Імшы», якую падрыхтаваў а. Віталій Слука SP. Падчас яе разважалася аб тым, навошта мы прымаем удзел у святой Імшы, чаму Касцёл заахвочвае да частага прыняцця святой Камуніі, закраналіся іншыя пытанні, звязаныя з сакрамэнтам Эўхарыстыі.

Падсумаваннем сустрэчы стала супольная гульня бацькоў і дзяцей у валейбол і футбол.

                        

 

Абноўлена 03.04.2019 11:41
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.