Пошук

01.04.2019 12:46   Тэкст: с. Магдаліна Кулай / Фота: Вольга Шафран / Catholic.by

З 29 па 31 сакавіка ў гудагайскім Кармэлі прайшлі чарговыя Дні малітвы, дэвізам якіх сталі словы псальма 51: «Чыстае сэрца ствары ўва мне, Божа».

Моладзь, якая ўзяла ўдзел у гэтай малітоўнай сустрэчы, атрымала магчымасць у перыяд Вялікага посту больш увагі прысвяціць справе аднаўлення сэрца, а таксама ў маўчанні і засяроджанасці пабыць сам-насам з Езусам, які нясе свой Крыж — Крыж майго граху…

Вось некалькі думак, пачуццяў і ўражанняў, якімі падзяліліся ўдзельніцы Дзён малітвы.

— Калі я буду глядзець толькі на сябе, то ўпаду. Калі ж на Езуса, які прайшоў свой Крыжовы шлях, то і я змагу прыняць свой маленькі крыж, сваё жыццё.

— Прыехаўшы на гэтыя Дні малітвы, я неўзабаве для сябе адкрыла, што ўжо доўгі час была як быццам «я — не я», была несапраўднай… Так, працэс здымання сваіх масак — не самы прыемны. Але так радасна адчуваць свабоду!

— Мне была патрэбна мабілізацыя, духоўны «землятрус», нагода сказаць сабе: стоп! хопіць! Настаў час, калі трэба паглядзець на сябе знутры.

  

Дні малітвы праходзілі ў цішыні слова, цішыні сэрца, цішыні штодзённага жыцця.

Удзельніцы перажывалі Крыжовы шлях на прыродзе, ідучы праз лес па маляўнічых гудагайскіх узгорках, дыхаючы водарам ранняй вясны…

Тут яны мелі цудоўную магчымасць у адарацыі ўшаноўваць крыж Пана і такім чынам не толькі дакрануцца да свайго штодзённага крыжа, але і спрабаваць зразумець яго сэнс праз прызму Крыжа Збаўцы.

Абноўлена 01.04.2019 15:10
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця