Пошук

01.04.2019 11:16   Тэкст: Андрэй Юхнік / Фота: Мікіта Барташэвіч / Catholic.by

28 сакавіка студэнты Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне з прэфектам кс. Андрэем Лішко ў чарговы раз наведалі дом-інтэрнат для дзяцей-інвалідаў у Галавічполлі.

Галавічполле — вёска, у якой знаходзіцца дом-інтэрнат для дзяцей, што не толькі маюць асаблівасці псіхафізічнага развіцця, але і адчуваюць вельмі моцны недахоп у бацькоўскай любові і клопаце. Таму менавіта гэтае месца Бог выбраў для таго, каб няспынна аказваць дзецям неабходную падтрымку для паўнавартаснага фізічнага і духоўнага развіцця.

Дзякуючы ахвярнай працы персаналу семінарысты акунуліся ў атмасферу любові, даверу і ўзаемападтрымкі.

Таму супольна перажыты з дзецьмі час стаў для будучых святароў яшчэ адным заклікам несці жыццядайнае пасланне Евангелля для самых абяздоленых, хворых і пакінутых.

Асабліва цяпер, падчас Вялікага посту, гэтая сустрэча прынесла духоўныя плёны для семінарыстаў і вялікую радасць дзецям.

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.