Гісторыя Касцёла — неад’емная частка сусветнай гісторыі, ведаць якую і памятаць неабходна для таго, каб з улікам урокаў мінулага сёння будаваць лепшую будучыню.
Што адбылося ў гісторыі Касцёла на гэтым тыдні ў мінулыя гады? Запрашаем у невялікае гістарычнае падарожжа!
17 лютага
- 1387 — паводле прывілея вялікага князя Ягайлы створана Віленскае біскупства
- 1448 — падпісанне дзяржаўнай дамовы (Канкардату) паміж Святым Пасадам і Свяшчэннай Рымскай імперыяй
- 1826 — папа Леў XII зацвердзіў Кангрэгацыю місіянераў Аблатаў Беззаганнай Панны Марыі
18 лютага
- 1984 — падпісанне дзяржаўнай дамовы (Канкардату) паміж Святым Пасадам і Італіяй
19 лютага
- 607 — Баніфацый III быў абраны Папам
20 лютага
- 1798 — папа Пій VI быў выкрадзены арміяй Напалеона і дастаўлены ў Сіену
- 1878 — кардынал Джаакіно Pэcci быў абраны Папам і прыняў імя Льва XIII
21 лютага
- 362 — пасля смерці імператара Канстанціна II біскуп Атаназій Вялікі вярнуўся з выгнання ў пустыні ў Александрыю
- 1173 — Томас Бэкет быў кананізаваны папам Аляксандрам III
- 1431 — перад біскупскім судом у французскім Руане пачаўся працэс над святой Жанай Д'Арк
- 1513 — памёр папа Юлій II
- 1730 — памёр папа Бэнэдыкт XIII
- 1801 — нарадзіўся Джон Генры Ньюман, англійскі тэолаг, кардынал
22 лютага
- 896 — папа Фармоз каранаваў Арнульфа з Карынту германскім імператарам
- 1281 — кардынал Сымон дэ Бры быў абраны Папам і прыняў імя Марцін IV
- 1288 — кардынал Джыроламо Маскі быў абраны Папам і прыняў імя Мікалай IV
- 1300 — папа Баніфацый VIII абвясціў 1300 г. юбілейным годам
- 1387 — Ягайла выдаў другую грамату аб наданні прывілеяў баярам ВКЛ, якія прынялі каталіцкае веравызнанне
- 1986 — на Філіпінах пачалася так званая «Рэвалюцыя Ружанца», якая прывяла да падзення і ўцёкаў з краіны дыктатара Фердынандо Маркаса
- 1996 — папа Ян Павел ІІ падпісаў апостальскую канстытуцыю Universi Dominici Gregis, якая рэгулюе дзеянні, якія праводзяцца пасля смерці Папы і выбару яго наступніка
23 лютага
- 532 — пачата будаўніцтва храма Святой Сафіі ў Канстанцінопалі
- 1455 — умоўная дата выдання першай друкаванай кнігі — Бібліі Гутэнберга
- 1417 — нарадзіўся папа Павел II
- 1447 — памёр папа Яўген IV
24 лютага
- 303 — рымскі імператар Дыяклетыян выдаў указ, які забараняў практыкаванне хрысціянскай рэлігіі
- 1530 — папа Клімэнт VII каранаваў Карла V імператарам Свяшчэннай Рымскай імперыі
- 1536 — нарадзіўся папа Клімэнт VIII
- 1582 — папа Грыгорый XIII булай Inter gravissimas абвясціў аб рэфармаванні летазлічэння і ўвядзенні Грыгарыянскага календара, які сёння выкарыстоўваецца ў большасці краін свету