Пошук

21.01.2019 11:32   Тэкст і фота: Ганна Абаева / Catholic.by

20 студзеня ў парафiі Мацi Божай Ларэтанскай, што ў сталічным мiкрараёне «Сокал», прайшла аплаткавая сустрэча душпастырства чыгуначнiкау і авiятараў.

У святочнай сустрэчы акрамя супрацоўнікаў чыгункі і авіяцыі узяў удзел першы дарадца пасольства Рэспублiкi Польшча ў Рэспублiцы Беларусь пан Мaрцiн Вайцяхоўскi.

Сустрэча распачалася св. Імшой, цэлебрацыю якой узначалiу кс. Станіслаў Станеускi СSsR.

У прамоўленым Божым слове святар заклікаў запрасiць у сваё жыццё і сэрца Езуса Хрыста, каб Ён працягнуў нам руку дапмогі, як маладым у Кане Галiлейскай.

Пасля Iмшы ўдзельнiкi дзялiлiся аплаткамi, спявалi калядныя песнi, выказвалi пажаданнi.

Пан Марцiн Вайцяхоўскi павiншаваў усiх прысутных са святам Божага Нараджэння i Новым Годам, выказаўшы пры гэтым словы падзякi за магчымасць удзелу ў гэтай аплаткавай сустрэчы. Дыпламат з суседняй краіны быў прыемна ўражаны, убачыўшы вялікую колькасць маладых сем’яў у нядаўна створанай парафii. Ён адзначыў, што яго вельмі радуе той факт, што яны зберагаюць і передаюць культуру, традыцыi і веру сваiм дзецям.

Пан Вайцяхоўскі пажадаў, каб нованароджаны Хрыстус прыйшоў у сем’i і ў сэрцы парафіянаў і супрацоўнікаў чыгункі і авіяцыі, прынёсшы с сабою супакой і Божае Благаслаўленне. Напрыканцы сустрэчы супрацоўнік пасольства пакінуў памятны запiс у парафіяльнай кнiзе ганаровых гасцей.

На развiтанне кс. Станіслаў Станеўскi падзякаваў усім за супольную малiтву i ўдзялiў удзельнікам сустрэчы благаслаўленне.

Абноўлена 21.01.2019 11:32
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа