Пошук

18.01.2020 08:08   Catholic.by

Ілюстрацыйная выява. jeunescathos-bxl.org

18 студзеня, у дзень, калі раней адзначалася свята Катэдры Святога Пятра, распачынаецца Тыдзень малітваў за адзінства хрысціянаў. Ён будзе працягвацца да свята Навяртання св. апостала Паўла, якое адзначаецца 25 студзеня. Узгадаем асноўныя этапы гэтай ініцыятывы, мэта якой — імкненне да адзінства ўсіх хрысціянаў.

Каля 1740 г. — у Шатландыі з’яўляюцца харызматычныя рухі, якія маюць сувязі з Касцёламі Паўночнай Амерыкі, чыё пасланне аднаўлення ўключае малітвы за іншыя Касцёлы і з іншымі Касцёламі.

1820 г. — кс. Джэймс Хэлдэйн Сцюарт публікуе «Указанні для агульнага з’яднання хрысціянаў дзеля праліцця Духа Святога».

1840 г. — кс. Ігнацыюс Спенсэр, навернуты католік, выступае з прапановай «З’яднання ў малітве для еднасці».

1867 г. — першая Канферэнцыя Англіканскіх Біскупаў у Ламбеце падкрэслівае важнасць малітвы за адзінства ў «Прэамбуле» да сваіх «Рэзалюцый».

1894 г. — Папа Леў ХІІ заахвочвае да правядзення Актавы малітваў за адзінства ў кантэксце ўрачыстасці Спаслання Духа Святога.

1908 г. — з ініцыятывай правядзення ў студзені Актавы адзінства Касцёла выступіў англіканскі пастар Пол Уотсан.

1926 г. — рух «Вера і касцёльны парадак» Сусветнай Рады Касцёлаў пачынае выдаваць «Дапаможныя матэрыялы на Актаву малітваў за адзінства хрысціянаў».

1935 г. — кс. Поль Куцюр’е з Францыі падтрымлівае Паўсюдны тыдзень малітваў за адзінства хрысціянаў, маючы на ўвазе малітву за адзінства, якога хоча Хрыстус, і з дапамогаю сродкаў, якіх Ён жадае.

1958 г. — цэнтр «Адзінства хрысціянаў» (Ліён, Францыя) і камісія «Вера і касцёльны парадак» Сусветнай Рады Касцёлаў распачынаюць супольную падрыхтоўку матэрыялаў на Тыдзень малітваў.

1964 г. — Дэкрэт пра экуменізм Unitatis redintegratio Другога Ватыканскага Сабору падкрэслівае той факт, што малітва — душа экуменічнага руху, і такім чынам заахвочвае праводзіць Тыдзень малітваў за адзінства хрысціянаў.

1966 г. — камісія «Вера і касцёльны парадак» Сусветнай Рады Касцёлаў і Сакратарыят па справах адзінства хрысціянаў (цяпер — Папская рада спрыяння хрысціянскаму адзінству) распачынаюць супольна афіцыйную падрыхтоўку тэкстаў на Тыдзень малітваў за адзінства хрысціянаў (выкарыстаны ўпершыню ў 1968 г.).

1975 г. — пачатковы праект тэкстаў да Тыдня малітваў за адзінства хрысціянаў быў падрыхтаваны мясцовай супольнасцю, а потым перапрацаваны камісіяй «Вера і касцёльны парадак» і Папскай радай спрыяння хрысціянскаму адзінству. Гэта становіцца практыкай наступных гадоў.

2004 г. — камісія «Вера і касцёльны парадак» і Папская рада спрыяння хрысціянскаму адзінству вырашаюць, што брашуры з тэкстамі на Тыдзень малітваў за адзінства хрысціянаў будуць супольна публікавацца і прадстаўляцца ў тым жа фармаце.

2008 г. — адзначалася стагоддзе Тыдня малітваў за адзінства хрысціянаў.

З 24 студзеня 2008 г. адмысловае набажэнства ў межах Тыдня малітваў за адзінства хрысціянаў з удзелам прадстаўнікоў розных хрысціянскіх канфесій рэгулярна праводзіцца ў мінскім катэдральным касцёле Найсвяцейшага Імя Марыі.

Сёлета ў Беларусі такія набажэнствы адбудуцца напачатку ў Гродне, а таксама ў Мінску і Бабруйску на заканчэнне Тыдня малітваў за адзінства хрысціянаў.

Экуменічнае набажэнства ў мінскай архікатэдры 24 студзеня 2008 г.

Абноўлена 20.01.2020 00:22
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа