У нядзелю 19 студзеня, калі праваслаўныя вернікі святкуюць Вадохрышча, у гродзенскай катэдральнай базыліцы святога Францішка Ксавэрыя адбудзецца набажэнства і малітва ў інтэнцыі адзінства хрысціянаў.
Да ўдзелу ў набажэнстве, якое пройдзе ў межах Тыдня малітваў за адзінства хрысціянаў, запрашаюць святароў, кансэкраваных асобаў і ўсіх вернікаў, якія жадаюць узнесці малітвы ў інтэнцыі хрысціянскай еднасці.
Пачатак набажэнства ў галоўнай святыні Гродзенскай дыяцэзіі ў 18.00.
Тэма сёлетняга Тыдня малітваў за адзінства хрысціянаў «Будзьма ласкавыя» (пар. Дз 28, 2). Матэрыялы на Тыдзень малітваў былі падрыхтаваныя хрысціянскімі Цэрквамі на Мальце і Гоцо.
На заканчэнне Тыдня малітваў за адзінства хрысціянаў адпаведныя набажэнствы пройдуць таксама ў Мінску і Бабруйску.