Пошук

17.12.2018 16:56   Фота: Віктар Ведзень / Catholic.by

16 снежня ў мінскім касцёле св. Сымона і св. Алены прайшла вечарына, прысвечаная 220-й гадавіне з дня нараджэння Адама Міцкевіча «Адамаў шлях пад вечным небам».

Сімвалічна, што сёлета таксама адзначыла 20-годдзе дзейнасці бібліятэка пры Чырвоным касцёле, якая носіць імя нашага славутага земляка, ураджэнца Навагрудчыны.

Як паведамляе парафіяльны сайт Chyrvony.by, на працягу гэтага года бібліятэкай было праведзена шмат мерапрыемстваў, прысвечаных 220-й гадавіне з дня нараджэння беларускага польскамоўнага паэта Адама Міцкевіча.

Вечарына «Адамаў шлях пад вечным небам» прайшла з удзелам гасцей з радзімы паэта: членаў гуртка па вывучэнню польскай мовы парафіі касцёла Арханёла Міхаіла ў Навагрудку, якія таксама прынялі ўдзел у каляднай сустрэчы з біскупам Юрыем Касабуцкім.

На вечарыне прагучалі музычныя творы ў выкананні ансамбля «Тутэйшая шляхта» і хора Cantus Cordis («Спеў сэрца»).

 

Абноўлена 17.12.2018 17:11
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа