Пошук

17.12.2018 16:37   Фота: Віктар Ведзень / Catholic.by

16 снежня ў мінскім касцёле св. Сымона і св. Алены з удзелам біскупа Юрыя Касабуцкага прайшла аплаткавая сустрэча з прадстаўнікамі розных малітоўных груп і рэлігійных рухаў Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі.

У трэцюю нядзелю Адвэнту, якая ў літургіі Касцёла традыцыйна з’яўляецца «нядзеляй радасці», іерарх узначаліў цэлебрацыю св. Імшы. У прамоўленым Божым слове біскуп Юрый падкрэсліў ні з чым не параўнальную радасць чакання Збаўцы, які прыходзіць, каб нарадзіцца ў сэрцы кожнага чалавека.

Пасля св. Імшы адбылася сустрэча Генеральнага вікарыя Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі з прадстаўнікамі малітоўных груп і рэлігійных рухаў.

Дзелячыся з імі аплаткай, біскуп Юрый Касабуцкі пажадаў, каб іх трывалая малітва і ахвярнае служэнне спрыяла расапўсюджванню радасці Божага Валадарства сярод людзей.

 

Абноўлена 17.12.2018 20:29
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа