Пошук

22.10.2018 12:36   Catholic.by

Каталіцкі Дом міласэрнасці ў Лагішыне, фота Аляксандры Шчыглінскай

У інтэрв’ю Catholic.by іерарх распавёў пра асаблівасці душпастырства людзей з абмежаванымі магчымасцямі ў Беларусі. Гэта тэма знайшла свой водгук на Сінодзе Біскупаў.

«Вернікі з абмежаванымі магчымасці — гэта найперш інваліды і хворыя, — адзначыў арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч. — На Сінодзе Біскупаў ішла гаворка пра арганізацыю і інтэнсіфікацыю душпастырства ў шпіталях, вязніцах, дамах інвалідаў і належную падрыхтоўку капеланаў.

У Беларусі мы намагаемся штосьці рабіць у гэтай сферы, аднак моцна абмежаваны заканадаўствам.

Напрыклад, у беларускім заканадаўстве няма тэрміна «капелан». Нялёгка арганізаваць капліцу ў шпіталі, бо шмат залежыць ад кіраўніцтва шпіталя. Практычна немагчыма гэта зрабіць у вязніцы.

Звычайна святары могуць наведваць хворых, калі іх запрашаюць. Могуць наведаць вязняў, калі яны аб гэтым просяць і дазваляе кіраўніцтва вязніцы. Але гэта амаль немагчыма, калі арыштаваны знаходзіцца пад следствам».

Абноўлена 22.10.2018 16:57
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця