Пошук

16.10.2018 17:23   Паводле: Vatican News / Catholic.by

На Сінодзе Біскупаў прадстаўлены справаздачы рабочых груп па другой частцы Працоўнага дакумента. Пра гэта на спецыяльным брыфінгу 16 кастрычніка паведаміў прэфект Дыкастэрыі па камунікацыі Паоло Руфіні.

14 справаздач былі прысвечаны адной тэме: «Інтэрпрэтаваць: вера і распазнанне паклікання». Сінадальныя Айцы падкрэслілі, што кожны чалавек мае сваё пакліканне, якое заключаецца ў імкненні да святасці і радасным «дарэнні сябе» іншым.

Адзначалася важнасць дапамогі маладым людзям у распазнанні свайго паклікання, «заўсёды паважаючы іх свабоду і не забываючыся пра першаснасць дзеяння Бога»:

«Распазнанне паклікання патрабуе не столькі належнай метадалогіі, колькі пераканаўчага сведчання, якое дапаможа маладым людзям свабодна адказаць на пакліканне Пана, якое з’яўляецца не прымусам, а запрашэннем», — заўважылі Сінадальныя Айцы.

Таксама яны казалі пра важнасць укладу асобаў з абмежаванымі магчымасцямі ў касцёльнае жыццё, бо «гэтыя людзі з’яўляюцца дарам і актыўнымі суб’ектамі перамены супольнасцей, бо даюць усім магчымасць адкрыцца на ўзаемную салідарнасць».

«Такая ж увага павінна надавацца самотным асобам і тым, якія маюць гомасексуальныя схільнасці, бо заданне Касцёла заключаецца ў тым, каб суправаджаць маладых людзей і дапамагаць ім надаваць сэнс уласнаму жыццю. Бог мае вялікую задуму адносна кожнага чалавека», — адзначылі ўдзельнікі Сінода.

Абноўлена 16.10.2018 17:32
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа