Пошук

29.01.2024 12:35   Паводле: РАР / Catholic.by
Ілюстрацыйнае фота: Marco Garro / Flickr

У панядзелак 29 студзеня ў італьянскім выданні La Stampa з’явілася інтэрв’ю з Папам Францішкам, у якім Пантыфік, між іншым, растлумачыў сэнс апублікаванай нядаўна Дактрынальнай дэкларацыі Fiducia supplicans.

Гэты дакумент Дыкастэрыі веравучэння, зацверджаны Святым Айцом, дае магчымасць благаслаўляць пары аднаго полу без правядзення абраду альбо імітацыі шлюбу.

«Падкрэсліваю, што благаслаўляецца не саюз, а асобы. А грэшнікамі з’яўляемся мы ўсе. Стварэнне спісу грэшнікаў, якія могуць увайсці ў Касцёл, і спісу тых грэшнікаў, якія не могуць быць у Касцёле — гэта не Евангелле», — перадае словы Папы Францішка з інтэрв’ю La Stampa польская прэс-агенцтва РАР.

Святы Айцец выказаў меркаванне, што тыя, хто пратэстуе, належаць да «невялікіх ідэалагічных груп».

«Асобным выпадкам з’яўляюцца афрыканцы. Для іх гомасексуалізм — гэта штосьці нядобрае з культурнага пункту гледжання, яны не зносяць гэтага», — сказаў Папа.

«Але спадзяюся, што паступова ўсе дастасуюцца да духа дэкларацыі Fiducia supplicans Дыкастэрыі веравучэння; яна імкнецца далучаць, а не падзяляць», — адзначыў пастыр паўсюднага Касцёла. Ён дадаў, што не баіцца расколу ў Касцёле, заўважыўшы, што заўсёды існавалі «групкі, якія выказвалі меркаванні раскольніцкай афарбоўкі».

Абноўлена 30.01.2024 13:00
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця