Пошук

23.08.2018 11:32   Фота: Марыя Баравік / Catholic.by

19 жніўня праваслаўны і каталіцкі святары сустрэліся з маладым папаўненнем 72-га гвардзейскага аб’яднанага вучэбнага цэнтра падрыхтоўкі прапаршчыкаў і малодшых спецыялістаў у г. Барысаве.

Прысутнасць святароў у войску становіцца для Беларусі звычайнай справай. І хоць у нас пакуль няма афіцыйнага інстытуту вайсковых капеланаў, гэта ў будучыні можа прынесці немалую карысць і дапамагчы пазбегнуць складаных сітуацый, што месцамі ўзнікаюць падчас службы.

Каталіцкі святар кс. Ігар Мутрук, які браў удзел у сустрэчы з асабістым складам, казаў маладым вайскоўцам пра неабходнасць праяўляць падчас службы цярплівасць, любоў і братэрства.

Ён нагадаў ім пра тое, што ў Божых запаведзях заключаецца вялікая жыццёвая мудрасць, якая дапаможа годна пераадолець усе выпрабаванні. На заканчэнне сустрэчы святар адказаў на пытанні, якіх у жаўнераў было нямала.

Месяц таму кс. Ігар разам са сваім праваслаўным сабратам браў удзел у прывядзенні да прысягі маладых ваяроў. Ён звярнуўся да іх з прамовай, у якой заклікаў захоўваць вернасць прынятай прысязе і аддана служыць Бацькаўшчыне, не забываючыся пры гэтым пра чалавекалюбнае і міралюбнае вучэнне Хрыста.

 

Абноўлена 23.08.2018 13:39
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця