Пошук

14.08.2018 08:00   Тэкст і фота: Яна Руткоўская / Catholic.by

З 8 па 11 жніўня ў Воршы пад дэвізам «Касцёл — гэта сям’я» праходзіла чацвёртая парафіяда дзяцей і моладзі Віцебскай дыяцэзіі.

Сёлета ўдзел у мерапрыемстве бралі юнакі і падлеткі з парафій Варапаева (Пастаўскі дэканат), Верхнядзвінска, Віцебска (катэдра), Глыбокага, Лучая і Лынтупаў (Пастаўскі дэканат), Пагошчы (Відзаўcкі дэканат).

У канферэнцыях і гаміліях неаднаразова падкрэслівалася, што парафіяда — гэта не проста спаборніцтва і не спосаб вызначыць, хто лепшы.

Тут наогул не можа быць лепшых або горшых: усе ўдзельнікі годныя.

Сэнс парафіяды не зводзіцца толькі да перамогі. Моладзь збіраецца перадусім для таго, каб правесці час з Богам, каб праславіць Яго ў супольная малітве, у атмасферы адной вялікай сям’і.

Прыемна ўразілі шматлікія таленты і здольнасці, прадэманстраваныя ўдзельнікамі мерапрыемства. У спартовай частцы парафіяды моладзь Вiцебскай дыяцэзii праявiла сябе ў футболе, плаванні, тэнісе, валейболе, шашках, а таксама ў скоках у даўжыню i бегу.

Вольны ад конкурсаў час удзельнікі праводзілі ў гульнях як на паветры, так і настольных, займаліся інтэграцыйнымі танцамі, знаёміліся і дзяліліся досведам.

Моцна ўзрушылі выступленні камандаў на конкурсе пантамімы, рэлігійнай песні і інсцэніроўкі.

Асабліва глыбока юнакі і дзяўчаты перажылі адарацыю Найсвяцейшага Сакрамэнту, падчас якой можна было аддаць Пану свой камень, што сімвалізуе грэх, і атрымаць Ягонае Слова, што дае жыццё.

Чацвёртая парафіяда самай маладой беларускай дыяцэзіі ўрачыста завяршылася цырымоніяй узнагароджання. Па агульных выніках, пераможцам стала каманда з парафіі св. апостала Андрэя ў Лынтупах.

Больш дакладна пра вынікі чацвёртай парафіяды дзяцей і моладзі Віцебскай дыяцэзіі можна даведацца ТУТ>>>

Абноўлена 14.08.2018 12:33
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа