Пошук

19.12.2023 13:50   Паводле: t.me/s/kulturagrodno / Catholic.by
Фрагмент капліцы св. Яна пад Краснаазёрным Фота Віктара Ведзеня

18 снежня Беларуская рэспубліканская навукова-метадычная рада па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны прыняла рашэнне аб неабходнасці надання статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці шасці новым аб’ектам і элементам.

Пра гэта паведамляецца ў тэлеграм-канале kulturagrodno.

Сярод новых аб’ектаў — тры каталіцкія святыні.

Гэта касцёл святога Лаўрэнція 1913 года пабудовы ў гарадскім пасёлку Ушачы (Віцебская дыяцэзія), якому была нададзена другая катэгорыя — нацыянальнае значэнне.

Трэцюю катэгорыю гісторыка-культурных каштоўнасцяў рэгіянальнага значэння атрымала капліца святога Яна Хрысціцеля другой паловы XVIII стагоддзя паблізу вёскі Краснаазёрнае (Гродзенская дыяцэзія, Смаргонскі дэканат, парафія святога Юды Тадэвуша ў Вішневе). Такую ж катэгорыю атрымала яшчэ адна святыня — касцёл святога апостала Андрэя 1908–1914 гадоў пабудовы у мястэчку Лынтупы (Віцебская дыяцэзія, Пастаўскі дэканат).

 

Абноўлена 19.12.2023 13:51
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.