Пошук

23.07.2018 12:58   Тэкст і фота: Віктар Ведзень / Catholic.by

«Можа, нічога не маляваць, а засадзіць усё плюшчом?» — гэтую фразу я ўбачыў на эскізах гаражоў, якія трымала ў руках мастачка і парафіянка касцёла Найсвяцейшай Тройцы (св. Роха) на Залатой Горцы Надзея Бука. «Калі нічога не рабіць, то так яно і будзе», — падумаў я пра сябе.

Але затое ў мінулыя выходныя каля трыццаці чалавек далучыліся да добраўпарадкавання тэрыторыі каля мінскай святыні. Асноўную частку працаў плануецца скончыць да 16 жніўня — да ўрачыстасці св. Роха.

Кожны з нас можа дапамагчы ў гэтай добрай справе, падтрымаўшы яе малітвай ці ахвяраваннем. Аказаць фізічную дапамогу можна па суботах (і не толькі), удзяліўшы некалькі гадзін свайго вольнага часу добрай справе. Больш падрабязна пра гэта можна даведацца ў суполцы Касцёл св. Тройцы (св. Роха) ў Мінску сацыяльнай сеткі facebook.

Абноўлена 23.07.2018 16:38
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.