Пошук

02.08.2018 13:48   Catholic.by

Працягваецца арганізацыя пілігрымак для ўдзелу ў сустрэчах са Святым Айцом Францішкам, якія пройдуць падчас яго знаходжання ў Літве 22–23 верасня ў межах Апостальскага візіту Пантыфіка ў краіны Балтыі.

22 верасня арганізуецца пілігрымка для моладзі з Беларусі ў Вільню, дзе на плошчы перад катэдрай пройдзе сустрэча Святога Айца з моладдзю.

Узроставае абмежаванне ўдзельнікаў — з 18 гадоў.

У гэтую суму ўваходзіць:

  • праезд аўтобусам туды і назад;
  • абед для пілігрымаў у Вільні.

23–24 верасня арганізуецца выезд у Каўнас на нядзельную св. Імшу, цэлебрацыю якой узначаліць папа Францішак.

Кошт — 60 еўра (выезд аўтобусам з Мінска), 50 еўра (выезд аўтобусам з Маладзечна).

У гэтую суму ўваходзіць:

  • праезд аўтобусам туды і назад;
  • вячэра, начлег і снеданне ў г. Кайшадорыс.

Усім жадаючым прыняць удзел у сустрэчах са Святым Айцом у Вільні і Каўнасе да канца ліпеня неабходна падаць свае асабістыя дадзеныя і здаць грошы за ўдзел пробашчам сваіх парафій.

Святарам выслана ўся неабходная інфармацыя адносна арганізацыі пілігрымак.

Інтэрв’ю з адказным за арганізацыю пілігрымак кс. Міхалам Бубенам «Радыё Марыя» слухайце ТУТ>>>

З 1 жніўня дзейнічае анлайн-рэгістрацыя паасобных пілігрымаў і груп (на англійскай>>> і літоўскай мовах).

Ёю могуць скарыстацца тыя, хто не далучыўся да парафіяльнай групы пілігрымаў.

На старонцы анлайн-рэгістрацыі можна атрымаць бясплатныя электронныя квіткі на сустрэчу папы Францішка з моладдзю ў Вільні (22 верасня) і на св. Імшу, цэлебрацыю якой узначаліць Святы Айцец у Каўнасе (23 верасня). Удзельнікі размяркоўваюцца па сектарах, якія пазначаюцца ў электронных квітках.

На сайце анлайн-рэгістрацыі можна таксама атрымаць акрэдытацыю для супрацоўнікаў СМІ: прэсы, радыё і тэлебачання (да 13 жніўня).

Абноўлена 12.09.2018 12:28
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.