Пошук

29.03.2019 11:34   Паводле: Vatican News
Фота lrp.lt

28 сакавіка Святы Айцец прыняў на аўдыенцыі ў Ватыкане Прэзідэнта Літоўскай Рэспублікі Далю Грыбаўскайтэ, пасля чаго яна сустрэлася з кардыналам Дзяржсакратаром П'етро Паралінам.

Як са спасылкай на прэс-службу Святога Пасаду паведаміла беларуская рэдакцыя партала Vatican News, у ходзе шчырых перамоваў былі высока ацэнены добрыя двухбаковыя стасункі і ўнёсак Каталіцкага Касцёла ў жыццё літоўскага грамадства.

Узгадвалася і пра нядаўні візіт Святога Айца ў суседнюю краіну, куды з гэтай нагоды скіравалася таксама вялікая колькасць пілігрымаў з Беларусі.

Абмяркоўваліся некаторыя тэмы, якія датычацца грамадскай і палітычнай сітуацыі ў Літве.

Бакі засяродзіліся таксама на некаторых пытаннях міжнароднага парадку дня, такіх, як мір і бяспека, патрэба ў большай салідарнасці для вырашэння праблем Еўропы і рэгіёну.

Абноўлена 29.03.2019 12:17
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.