Пошук

29.06.2018 06:54   Catholic.by

Дарагая моладзь Каталіцкага Касцёла ў Беларусі!

Да XXXIV Сусветных дзён моладзі (СДМ), якія пройдуць у Панаме з 22 па 29 студзеня 2019 г.,  засталося крыху больш за 6 месяцаў.

Гэта заклікае нас актыўна рыхтавацца да гэтага моладзевага форуму. Перш за ўсё неабходна духоўная падрыхтоўка, каб з’яднацца з маладымі людзьмі ўсяго Касцёла ў адзінай малітве ў інтэнцыі (СДМ).

З гэтай мэтай моладзі і адказным за яе душпастырам прапануецца 22 дня кожнага месяца да пачатку СДМ разам праводзіць малітву, збірацца разам на св. Імшу або на эўхарыстычную адарацыю ў інтэнцыі сустрэчы моладзі з усяго свету, якая пройдзе ў Панаме.

Плануецца, што ў гэтых Сусветных Днях Моладзі возьме ўдзел адзіная дэлегацыя моладзі з Беларусі.

Просьба да святароў, законных сясцёр, маладых людзей, якія маюць магчымасць быць у Панаме, па пытаннях удзелу ў сусветных Днях Моладзі асабіста звязвацца з адказнымі за падрыхтоўку адзінай дэлегацыі з Беларусі. Кантакты пададзены ніжэй.

Усе мерапрыемствы разлічаны на 14 дзён.

17–21 студзеня Дні моладзі будуць праходзіць у дыяцэзіях, 22–27 студзеня адбудуцца цэнтральныя мерапрыемствы, якія пройдуць у горадзе Панама на ўзбярэжжы Cinta Costera.

З 26 на 27 студзеня 2019 г. адбудзецца чуванне на адкрытай прасторы на ўзбярэжжы Ціхага акіяну.

Магчымыя дні вылету: 15 і 16 студзеня 2019 г., дні вяртання: 29 і 30 студзеня 2019 г.

Умовы ўдзелу:

Кошт каля 2000 даляраў (авіябілет, пакет пілігрыма СДМ, удзел у днях у дыяцэзіі, пераезд у адну з дыяцэзій Панамы, страхоўка).

Кошт з’яўляецца прыкладным, магчымыя нязначныя змены.

Аванс у памеры 50 працэнтаў ад агульнай сумы патрэбна ўнесці да 1 верасня 2018 г. У выпадку адмовы ад удзелу аванс не вяртаецца (вяртанне магчыма толькі за кошт замены новым удзельнікам).

Канчатковую аплату патрэбна ўнесці да 1 лістапада 2018 г.

Узрост удзельнікаў 18–35 гадоў. Стан здароўя павінен забяспечыць добрае самаадчуваанне пры вільготным клімаце і тэмпературы ў студзені каля +33oC (удзень) i каля +23oC (уначы). Удзельнікі СДМ з’яўляюцца пілігрымамі і павінны быць гатовыя да сціплых умоваў пражывання ў Панаме.

У Панаме ёсць нацыянальная валюта бальбоа, якая мае абарачэнне толькі на тэрыторыі краіны. Галоўнай валютай аплаты з’яўляецца амерыканскі даляр.

Беларусам для паездкі ў Панаму не патрэбныя візы і прышчэпкі. Неабходна мець дзейсны пашпарт і адкрытую шэнгенскую візу для трансфера праз адзін з еўрапейскіх аэрапортаў.

Уся неабходная інфармацыя і запіс:

Кс. Антоні Грэмза, міждыяцэзіяльны каардынатар і адказны за падрыхтоўку беларускай дэлегацыі для ўдзелу ў СДМ у Панаме: +375 29 286 31 78; +375 29 632 43 73; e-mail: gremantos@gmail.com;

Гэлена Богдан: +375 29 286 31 78; e-mail: lemonik24@mail.ru

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця