Пошук

22.06.2018 11:11   vaticannews.va
Абраз Маці Божай Апякункі рымскага народа (AFP or licensors)

Удзельнікі Сусветных дзён моладзі 2019 г. прывязуць з сабой у Панаму абразы Маці Божай, найбольш шанаваныя ў сябе на Радзіме.

«Заахвочваю моладзь, каб на Сусветныя дні моладзі прывезла з сабой копію абраза Марыі, які найбольш шануецца ў яе краіне», — заклікаў арцыбіскуп Панамы Хасэ Дамінга Улоа Мэндзіета.

Іерарх выступіў з такой прапановай падчас Другой міжнароднай працоўнай сустрэчы дэлегатаў, адказных за арганізацыю форуму.

Нарада адбылася 7-10 чэрвеня ў Панаме. У ёй прынялі ўдзел больш за 300 прадстаўнікоў біскупскіх канферэнцый больш чым з 80 краін свету і каля 35 каталіцкіх рухаў і супольнасцей, біскупы, святары, члены манаскіх кангрэгацый і свецкія вернікі з Афрыкі, Азіі, Еўропы і Лацінскай Амерыкі.

Арцыбіскуп Мэндзіета звярнуў увагу на тое, што тэмай бліжэйшых Сусветных дзён моладзі будуць словы Панны Марыі: «Вось я, слуга Пана. Няхай мне станецца паводле твайго слова» (Лк 1, 38). На яго думку, слушна, каб марыйныя абразы з розных частак свету былі выстаўлены падчас правядзення моладзевага форуму, а юнакі і дзяўчаты змаглі пазнаёміць сваіх равеснікаў з асаблівасцямі ўшавання Маці Божай у сябе на Радзіме.

Дыкастэрыя па справах свецкіх, сям’і і жыцця паведаміла, што для ўдзелу ў Сусветных днях моладзі зарэгістраваліся каля 300 тыс. юнакоў і дзяўчат, якія прыбудуць у Панаму ў суправаджэнні сваіх святароў і біскупаў. Галоўныя падзеі форуму адбудуцца 22-27 студзеня 2019 г.

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця