Пошук

05.01.2018 17:48   ekai.pl

Разам з пачаткам 2018 года Аргкамітэт Сусветных дзён моладзі ў Панаме прапаноўвае моладзі свету 10 крокаў, якія дапамогуць у падрыхтоўцы да сустрэчы, што адбудзецца ў наступным годзе. Моладзь можа далучацца да іх, незалежна ад месца жыхарства і магчымасці прыехаць у наступным годзе ў Панаму.

  1. Будзь пілігрымам 24/7 — праводзь больш часу са сваёй сям’ёй і супольна з ёй распаўсюджвай «пілігрымку любові», якую Касцёл як супольнасць людзей, аб’яднаных у Хрысце, распаўсюджвае не толькі ў дарозе на СДМ, але і ў штодзённасці.
  2. Стань місіянерам Хрыста — уключыся ў жыццё парафіі або супольнасці, дзякуючы якой будзеш дзяліцца Божым словам там, дзе жывеш штодзённа, аб чым заклікае таксама папа Францішак.
  3. Распачні апостальскую працу — заклікай Святога Духа і давай сведчанне цудаў, якія Езус учыняе ў тваім жыцці. Рабі гэта з радасцю, верай і аддачай.
  4. Будзь як Марыя — пасябруй з Ёю і прысвяці Ёй столькі часу, колькі патрэбна, каб адчуць Яе апеку ў падрыхтоўцы да СДМ. Яна хоча быць тваёй найлепшай сяброўкай.
  5. Прымі Божую волю — гэтае запрашэнне ініцыявана рэфрэнам гімна бліжэйшых СДМ «Няхай мне станецца паводле Твайго слова». Пераймай Марыю ў Яе радасці, разважлівасці, прастаце, пакорнасці і адвазе.
  6. Пазбаўся ад негатыўных думак — што штосьці можа здарыцца. Паўтарай: буду ў Панаме ў 2019 годзе!
  7. Трэніруй дух — у 2018 годзе паглыбляй сваю штодзённую малітву і прыступай да сакрамэнтаў, каб як мага лепей падрыхтавацца да гэтай вялікай сустрэчы з Хрыстом.
  8. Выконвай справы міласэрнасці — раз у месяц здзейсні які-небудзь учынак міласэрнасці супольна з тваімі аднагодкамі, з якімі збіраешся ў Панаму.
  9. Дапамагай іншым — выйдзі з дапамогай да каго-небудзь, хто хацеў бы ўдзельнічаць у СДМ, але патрабуе падтрымкі.
  10. Служы Касцёлу сваімі талентамі — адкажы на запрашэнне арганізатараў СДМ і паедзь у Панаму як валанцёр або ўдзельнік Фестывалю Маладых.

Наступныя Сусветныя дні моладзі пройдуць 22-27 студзеня 2019 года ў Панаме. Дэвіз сустрэчы: «Вось я, слуга Пана. Няхай мне станецца паводле твайго слова» (пар Лк 1, 38). 17-21 студзеня пройдуць таксама традыцыйныя дні ў дыяцэзіях. Яны будуць арганізаваны на тэрыторыі Панамы, Коста-Рыкі і Нікарагуа.

Абноўлена 05.01.2018 18:52
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа