«Няхай сустрэча стане гродзенскай "лабараторыяй" веры, у якой вы лепш пазнаеце Бога і сваё пакліканне. У ёй Касцёл прадстаўляе нам Марыю як прыклад для наследавання», — з такімі словамі звярнуўся да маладых людзей арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч 30 красавіка падчас III Сустрэчы каталіцкай моладзі Беларусі.
У межах агульнабеларускага моладзевага форуму, які праходзіць у Гродне пры парафіі Найсвяцейшага Адкупіцеля, Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі ўзначаліў святую Імшу.
Іерарх нагадаў у гаміліі, што восенню ў Ватыкане адбудзецца Сінод Біскупаў, прысвечаны моладзі. У сакавіку ў Ватыкане прайшла перадсінадальная сустрэча моладзі, у тым ліку з удзелам прадстаўніка Беларусі.
Каталіцкі Касцёл у Беларусі, адчуваючы пульс сусветнага Касцёла, таксама прысвяціў гэты пастырскі год моладзі. Сёлетняя сустрэча беларускай моладзі распачалася напярэдадні прысвечанага Марыі месяца мая і завершыцца ў яго першы дзень. Таму лагічна, што яе дэвіз заклікае па прыкладу Марыі жыць у Божай ласцы.
![](/3/images/news/2018/04/7991/2018-04-30-IMG_8950.jpg)
«Шукаючы адказу на праблемы сучаснай моладзі, якая заблудзілася ў сучасным свеце, неабходна сказаць, што самай вялікай яе праблемай з’яўляецца крызіс веры, — адзначыў арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч. — Усё больш маладых людзей адмаўляецца ад веры і жыве так, як быццам Бог не існуе.
А калі яшчэ верыць, то верыць у такога бога, які павінен выконваць усе іх патрабаванні. Але такі бог не можа быць сапраўдным Богам».
Нярэдка, дадаў іерарх, «вера маладых людзей носіць павярхоўны і традыцыйны характар, чаго не дастаткова для адказу на вельмі небяспечныя выклікі сучаснасці».
«Кожны з нас перажывае цяжкасці ў веры і спакусу нявер’я. Адначасова кожны з нас з дапамогаю Касцёла і Божай ласкі можа спазнаць узрастанне ў веры і духоўнае ўдасканаленне, — звярнуў увагу Мітрапаліт. — Мы таксама павінны адчуваць сваю адказнасць за веру ў нашым наваколлі.
![](/3/images/news/2018/04/7991/2018-04-30-IMG_8988.jpg)
Неабходна бараніць сучасны свет ад праяўленняў секулярызму, маральнага рэлятывізму і ліберальнага гуманізму. Свет неабходна бараніць ад сучасных Ірадаў, якія імкнуцца знішчыць веру, надзею і любоў».
![](/3/images/news/2018/04/7991/2018-04-30-IMG_8969.jpg)
«Наша заданне — прадставіць Касцёл як прытулак супраць выклікаў нашага часу, асабліва супраць дэхрысціянізацыі, маральнага невуцтва, прыватызацыі веры і спіхвання яе на перыферыю жыцця, а таксама тэндэнцыі жыць так, як быццам Бог не існуе. У такіх абставінах трэба паказаць, што Бог не памёр, не пайшоў у адпачынак ці на пенсію, але жыве і дзейнічае», — падкрэсліў іерарх.
Закранаючы праблему распазнавання паклікання, якая з’яўляецца яшчэ адной праблемай моладзі, арцыбіскуп заўважыў, што гаворка ідзе не толькі аб пакліканні да святарства і кансэкраванага жыцця.
Гэтая справа больш шырокая, бо датычыць таксама паклікання да сямейнага жыцця.
![](/3/images/news/2018/04/7991/2018-04-30-IMG_8993.jpg)
«Бог кліча рознымі спосабамі. Праз іншых людзей, бацькоў, святароў і г.д. Ён прамаўляе праз розныя падзеі, у якіх мы павінны бачыць Божую волю. Асаблівым чынам Ён прамаўляе праз заўсёды жывое і дзейснае Божае слова, якое неабходна прыняць не толькі як гістарычную падзею, але і як актуальную», — дадаў Мітрапаліт.
![](/3/images/news/2018/04/7991/2018-04-30-IMG_9022.jpg)
Па словах іерарха, трэба памятаць, што «пакліканне нараджаецца з дармовай любові Бога». Таксама, нагадваючы пра пакліканне, «неабходна заўважыць, што Бог нікога не змушае, а толькі прапануе», паколькі «шануе свабоду выбару чалавека і чакае яго адказу».
Дасканалы ж прыклад свабоднага адказу Богу на Яго прапанову — Панна Марыя, якая «выказала сваю гатоўнасць у духу служэння свабодна выконваць Божую волю і стаць Маці Збаўцы».
«Пакліканне — гэта заклік Бога, які абдымае ўсё жыццё і нясе з сабой усведамленне абавязку і пачуцця атрыманай місіі. Яно вядзе да духоўнай дасканаласці, святасці і апостальства», — адзначыў арцыбіскуп Кандрусевіч.
Мітрапаліт дадаў, што хрысціянскае пакліканне «пашырае гарызонты нашага жыцця», таму хрысціянін, асабліва малады чалавек, «не павінен заставацца ў жыццёвай даліне і задавальняцца пасрэднасцю».
![](/3/images/news/2018/04/7991/2018-04-30-IMG_9051.jpg)
Іерарх нагадаў таксама пра вучэнне аб паўсюдным пакліканні да святасці, якое стала «вялікім адкрыццём Другога Ватыканскага Сабору». Гэтую ідэю развіў св. Ян Павел II, звяртае на яе ўвагу і папа Францішак.
![](/3/images/previews/news/2018/04/7991/s-2018-04-30-IMG_9223-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2018/04/7991/s-2018-04-30-IMG_8899-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2018/04/7991/s-2018-04-30-IMG_8895-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2018/04/7991/s-2018-04-30-IMG_8969-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2018/04/7991/s-2018-04-30-IMG_8934-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2018/04/7991/s-2018-04-30-IMG_8950-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2018/04/7991/s-2018-04-30-IMG_8987-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2018/04/7991/s-2018-04-30-IMG_8988-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2018/04/7991/s-2018-04-30-IMG_8993-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2018/04/7991/s-2018-04-30-IMG_8996-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2018/04/7991/s-2018-04-30-IMG_9015-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2018/04/7991/s-2018-04-30-IMG_9019-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2018/04/7991/s-2018-04-30-IMG_9022-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2018/04/7991/s-2018-04-30-IMG_9051-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2018/04/7991/s-2018-04-30-IMG_9075-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2018/04/7991/s-2018-04-30-IMG_9080-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2018/04/7991/s-2018-04-30-IMG_9083-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2018/04/7991/s-2018-04-30-IMG_9095-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2018/04/7991/s-2018-04-30-IMG_9104-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2018/04/7991/s-2018-04-30-IMG_9112-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2018/04/7991/s-2018-04-30-IMG_9128-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2018/04/7991/s-2018-04-30-IMG_9137-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2018/04/7991/s-2018-04-30-IMG_9143-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2018/04/7991/s-2018-04-30-IMG_9169-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2018/04/7991/s-2018-04-30-IMG_9178-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2018/04/7991/s-2018-04-30-IMG_9191-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2018/04/7991/s-2018-04-30-IMG_9195-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2018/04/7991/s-2018-04-30-IMG_9207-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2018/04/7991/s-2018-04-30-IMG_9212-cb.jpg)
![](/3/images/news/2018/04/7991/2018-04-30-IMG_9223.jpg)
![](/3/images/news/2018/04/7991/2018-04-30-IMG_8899.jpg)
![](/3/images/news/2018/04/7991/2018-04-30-IMG_8895.jpg)
![](/3/images/news/2018/04/7991/2018-04-30-IMG_8969.jpg)
![](/3/images/news/2018/04/7991/2018-04-30-IMG_8934.jpg)
![](/3/images/news/2018/04/7991/2018-04-30-IMG_8950.jpg)
![](/3/images/news/2018/04/7991/2018-04-30-IMG_8987.jpg)
![](/3/images/news/2018/04/7991/2018-04-30-IMG_8988.jpg)
![](/3/images/news/2018/04/7991/2018-04-30-IMG_8993.jpg)
![](/3/images/news/2018/04/7991/2018-04-30-IMG_8996.jpg)
![](/3/images/news/2018/04/7991/2018-04-30-IMG_9015.jpg)
![](/3/images/news/2018/04/7991/2018-04-30-IMG_9019.jpg)
![](/3/images/news/2018/04/7991/2018-04-30-IMG_9022.jpg)
![](/3/images/news/2018/04/7991/2018-04-30-IMG_9051.jpg)
![](/3/images/news/2018/04/7991/2018-04-30-IMG_9075.jpg)
![](/3/images/news/2018/04/7991/2018-04-30-IMG_9080.jpg)
![](/3/images/news/2018/04/7991/2018-04-30-IMG_9083.jpg)
![](/3/images/news/2018/04/7991/2018-04-30-IMG_9095.jpg)
![](/3/images/news/2018/04/7991/2018-04-30-IMG_9104.jpg)
![](/3/images/news/2018/04/7991/2018-04-30-IMG_9112.jpg)
![](/3/images/news/2018/04/7991/2018-04-30-IMG_9128.jpg)
![](/3/images/news/2018/04/7991/2018-04-30-IMG_9137.jpg)
![](/3/images/news/2018/04/7991/2018-04-30-IMG_9143.jpg)
![](/3/images/news/2018/04/7991/2018-04-30-IMG_9169.jpg)
![](/3/images/news/2018/04/7991/2018-04-30-IMG_9178.jpg)
![](/3/images/news/2018/04/7991/2018-04-30-IMG_9191.jpg)
![](/3/images/news/2018/04/7991/2018-04-30-IMG_9195.jpg)
![](/3/images/news/2018/04/7991/2018-04-30-IMG_9207.jpg)
![](/3/images/news/2018/04/7991/2018-04-30-IMG_9212.jpg)
«Пантыфік падкрэслівае, што мы становімся святымі, калі жывём евангельскімі благаслаўленнямі. Гэта галоўны шлях да святасці, таму што ён вядзе супраць плыні гэтага свету. Сама ж святасць дасягаецца шляхам простых жэстаў, якія здзяйсняюцца ў адносінах да людзей у штодзённым жыцці», — патлумачыў Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч.
«У нашу эпоху неабмежаванае імкненне да багацця і спажывецтва, а таксама пошук імгненнай прыемнасці звужае гарызонты жыцця і паслядоўна пазбаўляе надзеі, у выніку чаго шмат маладых людзей жыве без надзеі. У той жа час надзея на дасягненне святасці, якая актуалізуецца праз усведамленне асабістага паклікання, спрыяе інтэгральнаму развіццю чалавека», — адзначыў арцыпастыр.
![](/3/images/news/2018/04/7991/2018-04-30-IMG_9095.jpg)
Такім чынам, па словах іерарха, «пакліканне да хрысціянства адно, але ў ім існуюць розныя спосабы яго ажыццяўлення: святарства, кансэкраванае жыццё, сужэнства і г.д». Сутнасным жа з’яўляецца адказ Богу «Так» з падпарадкаваннем Яго волі.
Класічным прыкладам з’яўляецца малітва Езуса ў Гетсіманскім садзе перад крыжовай смерцю: Ён прасіў свайго Нябеснага Айца адхіліць келіх цярпенняў, які Яго чакаў, але ў той жа час пагаджаўся з Божай воляй.
«Дарагая моладзь, давер сябе Марыі і следуй Яе прыкладу, а Бог учыніць вялікія справы табе і праз цябе ўсяму нашаму народу», — заклікаў арцыбіскуп удзельнікаў III Сустрэчы каталіцкай моладзі Беларусі.
![](https://catholic.by/3/templates/catholic/img/left.png)
![](https://catholic.by/3/templates/catholic/img/right.png)
![](https://catholic.by/3/templates/catholic/img/close.png)
![](https://catholic.by/3/templates/catholic/img/close.png)