
Айцы францішкане запрашаюць моладзь 18+ з 5 па 7 снежня на адвэнтавыя рэкалекцыі ў Навагрудак.
Рэкалекцыі «Дай мне пачуць голас Твой» — гэта час, каб спыніцца, прыслухацца да сябе і Бога і задумацца пра сваё сапраўднае пакліканне.
Для ўдзелу ёсць некалькі важных умоў:
- трэба абавязкова прысутнічаць ад пачатку (пятніца 21.00) да канца ( нядзеля 15.00);
- падчас гэтых дзён не карыстацца мабільнымі тэлефонамі.
З сабой неабходна мець:
- папяровую Біблію (Стары і Новы Запавет);
- блакнот або сшытак і ручку;
- зменны абутак.
Адрас: г. Навагрудак (вул. Міцкевіча 1)
Ахвяраванне добраахвотнае.
Зарэгістравацца можна па спасылцы або патэлефанаваць па нумары +375 (29) 772-56-78 (айцец Віктар Мялешка OFMConv).







