Пошук

20.09.2025 19:43   Catholic.by

Рэкалекцыі распазнання паклікання для мужчын з айцамі францішканамі пад назвай «Уікэнд Пакліканне» пройдуць ва Удзеле (Віцебская дыяцэзія, Глыбоцкі дэканат).

«Шукаеш свайго паклікання? Хочаш спыніцца і ў цішыні пачуць Яго голас?» — пытаюць арганізатары і запрашаюць маладых мужчын з усёй Беларусі да ўдзелу ў незвычайных рэкалекцыях у францішканскім духу «Уікэнд Пакліканне».

Гэта асаблівы час малітвы, супольнасці і распазнання ўласнага жыццёвага шляху ў духу святога Францішка з Асізі.

Тэрміны бліжэйшых рэкалекцый:

  • восень 2025: 26-28 верасня;
  • зіма 2026: 13-15 лютага;
  • лета 2026: 5-7 чэрвеня.

Запісацца на рэкалекцыі можна па тэл.: +375 (29) 772-56-78 — айцец Віктар. Запіс абавязковы.

«Не адкладай! Патэлефануй і зарэзервуй свой удзел у гэтай незвычайнай падзеі», — заклікаюць айцы францішкане.

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця