
Восенню гэтага года адзіная ў Беларусі Міждыяцэзіяльная вышэйшая духоўная семінарыя ў Гродне распачынае чарговы навучальны год.
Асноўная мэта існавання семінарыі заключаецца ў тым, каб Касцёл ў Беларусі мог атрымліваць верных, адданых і мудрых пастыраў. Як вышэйшая духоўная навучальная ўстанова Рыма-каталіцкага Касцёла яна дае неабходныя веды і развівае якасці, патрэбныя для плённага служэння людзям і Касцёлу ў якасці святара.
Дакументы Касцёла разглядаюць фармацыю ў семінарыях як цэласны працэс, накіраваны на тое, каб зрабіць будучых святароў «сапраўднымі пастырамі душ па прыкладзе нашага Пана Езуса Хрыста, Настаўніка, Святара і Пастыра» (Optatam totius, 4). Гэты працэс грунтуецца на чатырох асноўных вымярэннях, якія павінны быць гарманічна інтэграваныя паміж сабой: чалавечым, духоўным, інтэлектуальным і пастырскім.
Cемінарыя — гэта не проста месца навучання, а адукацыйная супольнасць у працэсе развіцця. Яна закліканая быць працягам супольнасці апосталаў, сабраных вакол Езуса.
Працэс фармацыі дапамагае семінарыстам узрастаць у веры, будаваць сваё духоўнае жыццё згодна з евангельскімі парадамі і прынцыпамі. Праз розныя аскетычныя практыкі яны пазнаюць сябе, вывучаючы філасофскія і тэалагічныя дысцыпліны, а таксама класічныя і замежныя мовы і дапаможныя прадметы. Акрамя духоўнага фармавання і інтэлектуальнай падрыхтоўкі, вучоба ў семінарыі прадугледжвае літургічную практыку ў парафіях. Пасля заканчэння сямігадовай фармацыі студэнт семінарыі мае права звяртацца да біскупа сваёй дыяцэзіі з просьбай удзяліць яму пасвячэнне.
Для паступлення ў семінарыю абітурыент павінен прадставіць наступныя дакументы:
- уласнаручна напісаная заява аб прыняцці ў семінарыю з матывацыяй свайго рашэння (пішацца ў семінарыі падчас падачы дакументаў);
- уласнаручна напісаная аўтабіяграфія;
- атэстат аб сярэдняй адукацыі альбо дыплом аб заканчэнні іншай навучальнай установы;
- сертыфікаты двух ЦЭ; калі ёсць сертыфікат з ЦТ па іншым прадмеце, можна прадставіць і яго;
- пасведчанне аб хросце;
- пасведчанне аб канфірмацыі;
- пасведчанне аб удзеле ў катэхезе;
- характарыстыка ад пробашча;
- характарыстыка ад катэхета;
- медыцынская даведка для паступлення ў ВНУ;
- пашпарт і яго ксеракопія (старонкі 31-33);
- ваенны білет або прыпісное пасведчанне (яго ксеракопія);
- чатыры фотаздымкі 3х4 см (у пінжаку, белай кашулі і пад гальштукам).
Кандыдат павінен быць практыкуючым католікам (не менш за тры гады) і мець якасці, неабходныя для будучага святарскага служэння.
Прыём дакументаў
У рэктараце семінарыі ў Гродне
Абавязвае папярэдні запіс па тэлефоне.
Адрас: г. Гродна, вул. Парыжскай Камуны, 1А (дакументы прымае дзяжурны святар).
З пытаннямі звяртацца па тэлефонах:
+375 (29) 782 60 95 — ксёндз Ян Раманоўскі, рэктар;
+375 (29) 871 84 67 — ксёндз Андрэй Скамарошка, прэфект.
У Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі
Папярэдні запіс па тэлефоне: +375 (29) 553 90 76 (акрамя нядзель і ўрачыстасцяў).
Адрас: г. Мінск, вул. Рэвалюцыйная, 1А (дакументы прымае ксёндз канонік Дзмітрый Пухальскі).
У Віцебскай дыяцэзіі
Папярэдні запіс па тэлефоне: +375 (29) 884 54 82 (акрамя нядзель і ўрачыстасцяў).
Адрас: Віцебская вобл., г. Глыбокае, вул. Савецкая, 1 (дакументы прымае ксёндз канонік Мікалай Ціхановіч).
У Пінскай дыяцэзіі
Папярэдні запіс па тэлефоне: +375 (29) 727 31 98 (ксёндз Андрэй Рылка).
Адрас: Брэсцкая вобл., г. Пінск, вул. Леніна, 16.
Уступны экзамен для абітурыентаў з усіх дыяцэзій адбудзецца 4 жніўня ў 10.30 у семінарыі (г. Гродна, вул. Парыжскай Камуны, 1А).
Падача дакументаў у семінарыі 3 жніўня з 10.30.
Для абітурыентаў з аддаленых месцаў можна прыехаць 2 жніўня на начлег, папярэдне паведаміўшы адміністрацыю семінарыі.







