Пошук

13.11.2025 20:57   Тэкст: Антон Семашка / Фота: удзельнікі мерапрыемства / Catholic.by

З 7 па 9 лістапада ў вёсцы Удзела (Віцебская дыяцэзія, Глыбоцкі дэканат) адбыўся чарговы «Уік-энд з Марыяй» для моладзі 18+, якая прыехала з розных куткоў Беларусі.

Гэтыя тры дні, праведзеныя ў Мястэчку Беззаганнай, сталі для ўдзельнікаў асаблівым часам — магчымасцю спыніцца, паглядзець у сябе і сустрэць Бога ў цішыні. Тэма сустрэчы — «Не рабіце Дом Айца Майго домам гандлю» (Ян 2,16) — дапамагала разважаць пра чысціню сэрца, праўдзівасць веры і тое, як важна не губляць духоўнага сэнсу ў мітусні жыцця.

Сярод запрошаных гасцей асаблівае месца заняла сям’я Крупенка з Гродна, якая падзялілася сведчаннем свайго сужэнскага жыцця і служэння. Іх словы пра каханне, вернасць і давер да Бога кранулі многіх. У сваёй гісторыі яны паказалі, што сапраўдная любоў — гэта не толькі пачуцці, але і штодзённы выбар быць разам, падтрымліваць і маліцца адзін за аднаго.

Падчас гэтых дзён моладзь мела магчымасць маліцца, абмяркоўваць розныя пытанні, разважаць над Божым словам, удзельнічаць у адарацыі і дзяліцца думкамі ў супольнасці. Вечарам усіх чакала цёплая атмасфера сяброўства — час усмешак і радасці. 

У нядзелю сустрэча завяршылася святой Імшой і супольным абедам.

Абноўлена 13.11.2025 23:03
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.