Пошук

07.05.2018 12:33   Паводле: Grodnensis.by

5 мая ў гродзенскай парафіі Найсвяцейшага Адкупіцеля (Дзевятоўка) прайшла сустрэча валанцёраў ІІІ Усебеларускіх дзён каталіцкай моладзі.

У супольнай Эўхарыстыі прымалі ўдзел маладыя людзі, якія прычыніліся да падрыхтоўкі дзён моладзі.

Святую Імшу ў інтэнцыі ўсіх валанцёраў, якія далучыліся да арганізацыі моладзевага форуму, узначаліў дапаможны біскуп Гродзенскай дыяцэзіі Юзаф Станеўскі.

У гаміліі іерарх назваў валанцёраў «апосталамі сучаснага свету», якія пажадалі падзяліцца сваім часам і талентамі з іншымі. Біскуп адзначыў, што гэтая дапамога — своеасаблівы спосаб нясення Евангелля і дзялення ім, што так патрэбна сённяшняму свету.

Дапаможны біскуп Гродзенскай дыяцэзіі выказаў удзячнасць усім валанцёрам за іх дзейсны ўдзел у падрыхтоўцы свята маладых нашай краіны. Таксама іерарх падзякаваў кс. каноніку Антонію Грэмзу, душпастыру моладзі дыяцэзіі і арганізатару Усебеларускай сустрэчы моладзі.

Словы ўдзячнасці біскуп скіраваў і айцам рэдэмптарыстам, якія гасцінна прынялі на тэрыторыі сваёй парафіі моладзь з усёй краіны. Падзяка прагучала таксама ў адрас вернікаў гродзенскай парафіі Найсвяцейшага Адкупіцеля за тое, што яны «падзяліліся скарынкай хлеба» і адчынілі дзверы сваіх дамоў моладзі.

Біскуп Юзаф Станеўскі асаблівым чынам падзякаваў ад імя Касцёла ўсім валанцёрам за іх «адвагу ў чыненні дабра» і за добрае жаданне «несці іншым радасць, дапамогу і добрае слова».

Абноўлена 07.05.2018 13:21
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа