Пошук

02.03.2018 14:36   Кс. Вячаслаў Барок / Catholic.by
Фота Аляксандры Шчыглинскай

Пілігрымкавае бюро Piligrymka.by пры парафіі Св. Язафата Кунцэвіча ў Расонах (Віцебская дыяцэзія) займаецца арганізацыяй пілігрымак да памятных месцаў хрысціянства.

За 10 гадоў былі распрацаваны марштуры пілігрымак у Ізраіль, Люрд, Фаціму, Санцьяга-дэ-Кампастэла, Рым і г.д. Асобнае месца сярод тураў з’яўляюцца пілігрымкі ў Святую Зямлю.

Што такое Святая Зямля?

Святая Зямля ― месца, дзе нарадзіўся, выканаў сваё служэнне і прынёс сябе ў ахвяру Езус Хрыстус.

Сёння гэта частка тэрыторыі сучаснай дзяржавы Ізраіль (да 1948 г. ― Палесціны). Яна з’яўляецца святыняй трох сусветных рэлігій: юдаізму, хрысціянства і ісламу. Межы Святой Зямлі працягнуліся з захаду ад узбярэжжа Міжземнага мора да пустыняў Іарданіі і ад Галілеі на поўначы да паўднёвых ускрайкаў Сінайскага паўвострава.

Святая Зямля — гэта месца сустрэчы чалавека з Богам. Зямля, якая бачыла пачатак гісторыі хрысціянства: Абрагама, Ісака, Якуба, святых прарокаў — Ісаю, Іллю і многіх іншых. Святая Зямля — гэта радзіма Езуса Хрыста.

Што можна знайсці на Святой Зямлі?

Фота Аляксандры Шчыглинскай

Убачыць тое ж неба, тыя ж горы і воды, адчуць тое жа паветра, што былі і пры зямным жыцці Хрыста Збаўцы, наведаць месцы, звязаныя з тымі ці іншымі падзеямі Яго шляху… А яшчэ — зразумець, як разнастайна праявілася і праяўляецца любоў вернікаў да Пана Бога…

Piligrymka.by арганізоўвае пілігрымкавыя туры на Святую Зямлю, якія не маюць камерцыйнай мэты.

Падарожжы на Святую Зямлю ўключаюць у сябе прамы пералёт з Мінска ў Тэль-Авіў, суправаджэнне групы святаром і дыпламаваным гідам, малітвы, экскурсіі, двухразовае харчаванне і начлегі ў гатэлях.

Унізе пададзены прыкладныя кошты такіх тураў у 2018 годзе. Кошты з’яўляюцца прыблізнымі і іх варта ўспрымаць як ахвяраванні.

  • 15–22 красавіка (7 начэй). Кошт: 899 даляраў.
  • 16–27 верасня (11 начэй з адпачынкам на моры). Папярэдні кошт: 1190 даляраў.
  • 16–23 верасня (7 начэй). Папярэдні кошт: 850 даляраў.
  • 18–25 кастрычніка (7 начэй). Папярэдні кошт: 850 даляраў.
  • 18–29 кастрычніка (11 начэй з адпачынкам на моры). Папярэдні кошт: 1190 даляраў.

Больш падрабязна з праграмамі пілігрымак можна азнаёміцца на сайце piligrymka.by, а таксама па наступных тэлефонах:

Velcom (29) 602 00 98, МТС (29) 708 00 78.

Абноўлена 10.03.2018 18:52
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа