Пошук

02.03.2018 11:27   krynica.info
Фота: www.pravmir.ru

У Барысаве 27 лютага адышоў у вечнасць старэйшы клірык Беларускай Праваслаўнай Царквы, ганаровы настаяцель Уваскрасенскага кафедральнага сабора мітрафорны протаіерэй Іаан Місеюк. Яму было 94 гады.

Нарадзіўся Іаан Місеюк 25 студзеня 1924 года ў в. Міжэвічы Слонімскага раёна Гродзенскай вобласці ў сям’і святара. Скончыўшы ў 1941 годзе сярэднюю школу №1 у Гродне, стаў псаломшчыкам Крыжаўзвіжэнскай царквы в. Дзярэчынак Гродзенскага раёна (сёння — а/г Свіслач).

У 1948 годзе прыняў сан іерэя. У 1950 годзе скончыў Мінскую духоўную семінарыю. Духоўную адукацыю працягваў у Ленінградскай духоўнай акадэміі.

Айцец Іаан нёс служэнне ў прыходах амаль усіх абласцей Беларусі. Апошнім месцам яго служэння стаў Барысаў, куды яго прызначылі настаяцелем мясцовага сабора ў 1988 годзе.

Абноўлена 02.03.2018 12:22
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа