16 верасня праваслаўны іерарх Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі адзначаў дзень свайго нараджэння. З гэтым святам яго павіншаваў Старшыня ККББ арцыбіскуп Юзаф Станеўскі.
Ваша Высокапраасвяшчэнства!
Сардэчна віншуем Вас з днём нараджэння!
Ад імя Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі, святароў, кансэкраваных асоб і свецкіх, а таксама ад сябе асабіста віншуем Ваша Высокапраасвяшчэнства з Днём Нараджэння.
Усё жыццё Вашага Высокапраасвяшчэнства з'яўляецца прыкладам шчырага служэння людзям і Царкве, якое непарыўна звязаны з роднай Беларуссю.
Вы праяўляеце глыбокі клопат аб пытаннях маральнага станаўлення асобы і ўмацавання асноў яе маралі, натхняеце паству, а асабліва моладзь на стваральную працу.
У гэты святочны дзень малітоўна жадаю Вам, дарагі Уладыка, добрага здароўя і душэўнай бадзёрасці, дапамогі Божай у служэнні на карысць Беларускага Народа і Праваслаўнай Царквы.
З любоўю ў Госпадзе
✠ Арцыбіскуп Іосіф Станеўскі
Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі
Старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі
✠ Біскуп Юрый Касабуцкі
Генеральны сакратар Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі







