Пошук

10.02.2026 14:22   Catholic.by

9 лютага святар Святаслаў Рагальскі ад свайго імя і ад членаў і супрацоўнікаў Міжнароднага грамадскага аб'яднання «Хрысціянскі адукацыйны цэнтр імя святых Мяфодзія і Кірыла» накіраваў спачуванне арцыбіскупу Юзафу Станеўскаму, Мітрапаліту Мінска-Магілёўскаму, у сувязі са смерцю біскупа Казіміра Велікасельца.

Арцыбіскупу Юзафу Станеўскаму,
Мітрапаліту Мінска-Магілёўскаму,
Старшыні Канферэнцыі Каталіцкіх
Біскупаў Беларусі

Ваша Высокапраасвяшчэнства!

Ад імя Праўлення, членаў і супрацоўнікаў Міжнароднага грамадскага аб'яднання «Хрысціянскі адукацыйны цэнтр імя святых Мяфодзія і Кірыла», а таксама і ад сябе асабіста дазвольце выказаць Вам і ўсім палескім вернікам глыбокія спачуванні ў сувязі са смерцю найстарэйшага іерарха Каталіцкага Касцёла ў Беларусі — біскупа Казіміра Велікасельца ОР.

Уладыка Казімір больш за трыццаць гадоў аддаў служэнню на беларускай зямлі, 27 з якіх — у сане біскупа. Сёння ўзгадваюцца яго добрыя словы аб дыялогу з Беларускай Праваслаўнай Царквой, які ажыццяўляўся сумесна пры ўдзеле Мітрапаліта Філарэта, Першага Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі.

«Шчаслівыя памерлыя, якія паміраюць у Госпадзе. Сапраўды, — кажа Дух, — няхай адпачнуць ад сваіх прац, бо іхнія справы ідуць за імі» (Ян 14, 13).

Верым, што добрыя справы памерлага іерарха, біскупа Казіміра Велікасельца, будуць яркім сведчаннем аб ім перад Госпадам, і Ён супакоіць душу раба Свайго ў паселішчах праведных.

З пачуццём глыбокага спачування,

святар Святаслаў Рагальскі
Старшыня МГА «Хрысціянскі адукацыйны цэнтр імя святых Мяфодзія і Кірыла»

9 лютага 2026 года

Абноўлена 10.02.2026 15:58
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.