Пошук

24.04.2025 12:36   Catholic.by
Фота: church.by

Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі 21 красавіка ад свайго імя і ад імя ўсёй Беларускай Праваслаўнай Царквы накіраваў спачуванне арцыбіскупу Юзафу Станеўскаму, Мітрапаліту Мінска-Магілёўскаму, у сувязі са смерцю Папы Францішка.

Яго Высокапраасвяшчэнству,
Архіепіскапу Іосіфу Станеўскаму,
Мітрапаліту Мінска-Магілёўскаму

Ваша Высокапраасвяшчэнства!

Ад імя Беларускай Праваслаўнай Царквы і ад сябе асабіста выказваю Вам і ўсім вернікам Рымска-Каталіцкай Царквы, якія жывуць у Рэспубліцы Беларусь, спачуванні ў сувязі з завяршэннем зямнога шляху Папы Рымскага Францыска.

Усё сваё жыццё спачылы прысвяціў служэнню простым людзям дзецям Божым, у імя любові да Айца Нябеснага. Яго высокае становішча заўсёды спалучалася з пакорнасцю і пастаянным імкненнем зрабіць веру зразумелай і блізкай для сучаснага чалавека. Ён явіў прыклад бацькоўскай апекі аб сваёй пастве малітвамі, працамі і ахвярнасцю да апошніх імгненняў зямнога жыцця.

У гэтыя святыя дні Пасхі, калі ўвесь свет услаўляе перамогу Збавіцеля нашага і Госпада над грахом і смерцю, няхай смутак беларускай паствы Рымска-Каталіцкай Царквы ад разлучэння са сваім спачылым Прадстаяцелем будзе пераадольваны разважаннямі аб Уваскрэсенні Хрыстовым і верай у Таго, хто падае жыццё вечнае тым, хто любіць Яго і выконвае Яго волю.

З пасільнай малітвай і спачуваннем,

Веніямін
Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі,
Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі

21 красавіка 2025 г.

Абноўлена 24.04.2025 12:40
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа