З 9 па 11 лютага ў сясцёр кармэлітак Дзіцятка Езус у Гудагаі адбыліся «Дні цішыні» для дзяўчат. Сустрэча была прысвечана тэме «Хто я такая i кiм з'яўляецца Бог для мяне?».
У нашым жыцці мы з аднаго боку жадаем i шукаем цiшынi, а з іншага — баiмся яе… Мітусня гэтага свету для нас знаёмая, а цiшыня не заўсёды, бо ў ёй мы сапраўдныя. У цiшынi з нас выходзiць усё: якi я, чаго хачу, да чаго iмкнуся; там усе мае падзеннi i паўстаннi, там крыўды i прабачэнні, слёзы i радасць, там усё тое, што змяшчае маё сэрца. Мы не заўсёды ведаем, што з гэтым рабiць, але Бог ведае.
На пытанне «Што я для сябе зразумела ў гэтыя “Дні цiшынi”?» адказы былі наступныя:
«Нiколi раней не давала выходзiць сваiм эмоцыям пры людзях. Мой супакой ператварыўся ў бунт, і ўзнік шэраг пытанняў: чаго хоча ад мяне Бог? Што я раблю не так? Што павiнна рабiць далей? У такія моманты бачыш сваю слабасць, грэшнасць, але, нягледзячы на ўсё гэта, разумееш, што вельмі любiш Бога; што з Iм усё атрымліваецца, і адчуваеш Яго абарону, а гэта вялікае багацце».
«Я зразумела, што я слабая і грэшная. Без Бога я пустая. Але Ён не адварочваецца ад мяне. Бог мяне любiць. I заўсёды дапаможа, праз сваё Слова, праз людей, якіх пасылае на маім шляху. Бог вучыць мяне, як трэба любiць!»
«У гэтыя днi я зразумела для сябе адзiнае: што трэба iсцi да мэты, якую выбрала, не азіраючыся на страхі, якія прыносіць сённяшні свет. Цішыня, якую мне дае Бог, стане для мяне шчытом у перамаганні гэтых страхаў. Заўсёды імкнуцца да адзінства з Богам!»