Пошук

22.12.2017 14:02   Catholic.by

Грамадскае дабрачыннае аб’яднанне абароны жыцця ля яго вытокаў і генетычнага коду народа «Ратаванне немаўлят» запрашае да супрацоўніцтва валанцёраў.

Аб’яднанню патрэбныя валанцёры з розных сфераў прафесійнай дзейнасці. Гэта педагогі, спецыялісты з медыцынскай адукацыяй (асабліва акушэры-гінеколагі), юрысты, псіхолагі, журналісты і проста неабыякавыя людзі.

«Ратаванне немаўлят» праводзіць прафілактычную працу на тэму сямейных каштоўнасцяў: цнатлівасці, сужэнства, нараджэння дзяцей, небяспекі абортаў і многага іншага.

«Нашыя валанцёры праводзяць лекцыі, акцыі, семінары, кансультацыі і трэнінгі», — адзначаюць кіраўнікі аб’яднання.

Звязацца з прадстаўнікамі «Ратавання немаўлят» можна па тэлефонах:

+375 (29) 314 77 98; +375 (29) 797 00 57 (Таццяна);

+375 (44) 558 33 34 (Юлія);

або па эл. пошце: 3147798@TUT.BY

Больш інфармацыі пра дзейнасць аб’яднання можна атрымаць на сайце: SAVECHILD.BY.

Абноўлена 22.12.2017 15:51
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа