Пошук

22.12.2017 12:08   Тэкст і фота: а. Віталій Слука SP / Catholic.by

Каля 50 дзяцей разам са сваімі бацькамі са Шчучына прынялі ўдзел у сёлетнім конкурсе на самую прыгожую і арыгінальную калядную батлейку. Аўтары, ствараючы свае творы, вылучыліся крэатыўнасцю і вынаходніцтвам.

Батлейкі журы ацэньвала ў дзвюх катэгорыях. У першай спаборнічалі дзеці да 5-га класа, а ў другой — старшакласнікі. Усе канкурсанты атрымалі маленькія падарункі, а самыя лепшыя працы атрымалі вышэйшыя адзнакі і ўзнагароды.

 

Абноўлена 22.12.2017 15:56
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа