17 снежня ў Навагрудскім раённым доме культуры ўпершыню прайшоў перадкалядны моладзевы канцэрт парафіяльнага гурта «VENI».
Паслухаць музыкаў прыйшлі навучэнцы школ Навагрудка, студэнты Сельскагаспадарчага і Гандлёвага каледжаў, а таксама вучні сельскагаспадарчага ліцэя.
Гурт з шасці чалавек падрыхтаваў багатую музычную праграму, разбаўленую шчырымі духоўнымі разважаннямі перад выкананнем кожнай песні. Салісты стараліся зрабіць канцэрт інтэрактыўным, каб кожны наведвальнік не толькі быў слухачом, але таксама прымаў актыўны ўдзел у канцэрце.
Моладзевы парафіяльны гурт «VENI», які быў створаны больш за год таму, паспеў
выступіць перад вернікамі ў Бярозаўцы, Іўі, Уселюбе, Жодзіне і ў Чырвоным касцёле ў Мінску.