Пошук

21.12.2017 15:53   Catholic.by
фота Віталія Палінеўскага

На каляднай прэс-канферэнцыі, якая прайшла ў Мітрапалітальнай курыі 19 снежня, Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч асобна спыніўся на перакладзе Старога Запавету.

«15 гадоў таму мы яшчэ не ведалі, што будзем сёння прэзентаваць кнігу Новага Запавету. Тады час патрабаваў ад нас тэкстаў для лекцыянарыяў, якія мы павінны былі падрыхтаваць. На сёння на беларускую мову намі перакладзена ўжо 80 працэнтаў тэкстаў Старога Запавету. Мы імкнёмся, каб на сучаснай беларускай мове з’явілася ўся Біблія», — адзначыў іерарх.

Паводле слоў арцыбіскупа Кандрусевіча, свет убачыла «вельмі патрэбная для пастырскай працы, і асабліва для евангелізацыі, кніга Новага Запавету»:

«Але затрымлівацца на паўдарозе нельга. Ужо сёння неабходна думаць пра пераклад Старога Запавету, каб наш народ меў усё Святое Пісанне на роднай мове. Гэта новае заданне, якое стаіць перад Касцёлам і перад Секцыяй па перакладзе літургічных тэкстаў і афіцыйных дакументаў Касцёла», — заключыў іерарх.

Абноўлена 21.12.2017 17:09
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа