Пошук

20.12.2017 12:13   Catholic.by
Фота belarus.by

Падчас выступлення на прэзентацыі выдання Новага Запавету, якая адбылася 19 снежня ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі, Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч прапанаваў надаць бібліятэцы імя беларускага першадрукара.

«Карыстаючыся нагодай, звяртаюся да ўладаў нашай краіны з прапановай, каб Нацыянальная бібліятэка Беларусі, якая так шмат зрабіла для годнага святкавання юбілею 500-годдзя выдання Бібліі Францішка Скарыны, насіла імя нашага першадрукара», — адзначыў іерарх.

Мітрапаліт Кандрусевіч перадае ў дар выданне Новага Запавету дырэктару Нацыянальнай бібліятэкі Раману Матульскаму. Фота Віталія Палінеўскага

Прэзентаваны ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі пераклад Новага Запавету — першае поўнае рыма-каталіцкае выданне Новага Запавету на беларускай мове.

Абноўлена 20.12.2017 13:32
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця