Пошук

11.02.2026 23:56   Фота: Кс. Чэслаў Ладыка / Catholic.by

11 лютага ў катэдральнай базыліцы Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Пінску прайшла вячэрняя святая Імша за спачылага біскупа Казіміра Велікасельца напярэдадні пахавання, якой папярэднічалі Нешпары.

Эўхарыстыю ўзначаліў біскуп Пінскі Антоні Дзям’янка. Разам з ім канцэлебравалі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі, Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі, Старшыня ККББ, арцыбіскуп эмэрыт Мінска-Магілёўскі Тадэвуш Кандрусевіч, біскуп Андрэй Зноска, дапаможны біскуп Пінскай дыяцэзіі, і святары.

У прамоўленай гаміліі біскуп Андрэй Зноска падзяліўся ўспамінамі пра спачылага біскупа Велікасельца. Іерарх адзначыў, што біскуп Казімір адбыў своеасаблівы, непаўторны шлях жыцця, напрыканцы якога яго чакала вечная ўзнагарода.

Пастыр распавёў, што спачылы іерарх, падобна старажытным філосафам і раннехрысціянскім айцам Касцёла, падараваў яму свой плашч. Гэта сведчыць аб тым, што біскуп Велікаселец быў шчодрым і не шкадаваў для іншых таго, што меў.

Эўхарыстыя завяршылася пастырскім благаслаўленнем, якую ўдзялілі ўсе прысутныя біскупы.

Абноўлена 12.02.2026 00:58
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.