Пошук

19.12.2017 21:14   Тэкст і фота: Яўген Амасёнак / Catholic.by

З нагоды надыходзячага свята Божага Нараджэння гурт Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне «Ave» выступіў у Гродзенскім прафесійна-тэхнічным каледжы бытавога абслугоўвання.

Амаль кожны год семінарысты сустракаюцца з навучэнцамі каледжа, каб разам з імі паглыбіцца ў сэнс перажывання перыяду Божага Нараджэння. Невыказна цёплая і шчырая атмасфера падчас канцэрта спрыяла таму, каб прысутныя маглі адчуць блізкасць Бога, Яго айцоўскую любоў і няспынную падтрымку, дапамогу і апеку ў іх штодзённым жыцці.

Семінарысты спадзяюцца, што гэтая сустрэча пакіне пасля сябе незабыўны след у душы навучэнцаў каледжа і моцна паўплывае на іх далейшае духоўнае жыццё.

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа