16 снежня ў парафіі ў Шчучыне адбылася святочная вігілія для літургічнай службы алтара, членаў дзіцячага і моладзевага хору «Каласанс» і іх родных. У гэтым годзе аплаткавая сустрэча сабрала рэкордную колькасць асобаў — больш за 130.
Вігілія распачалася супольнай малітвай у парафіяльнай святыні, падчас якой дзеці і іх бацькі прасілі аб спакоі, радасці і шчырай любові ў сваіх сем’ях. Пасля благаслаўлення ўсе сабраліся ў катэхетычнай зале на аплаткавую сустрэчу.
Каб стварыць атмасферу еднасці, для ўсіх прысутных на аплаткавай вечарыне былі наладжаны таксама рознага кшталту конкурсы.
Таксама маладыя ўдзельнікі святочнага вечара атрымалі смачныя калядныя падарункі.