15 снежня ў прэс-цэнтры Дома прэсы адбылася прэс-канферэнцыя на тэму «Традыцыі святкавання калядных святаў у беларускіх сем’ях».
Удзел у прэс-канферэнцыі прынялі Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч і кіраўнік Беларускай Праваслаўнай Царквы — Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел.
Нягледзячы на розны час святаў у Касцёле і Царкве і некаторыя адрозненні ў падрыхтоўцы да святаў, самім святкаванні, абодва іерархі адзначылі, што галоўным з’яўляецца не знешняя, а духоўная падрыхтоўка.
Адно з пытанняў датычыла статусу Чырвонага касцёла ў Мінску:
Адказваючы на пытанне журналістаў пра магчымы прыезд у Беларусь Папы Рымскага Францішка, арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч адзначыў, што ў 2018 годзе Пантыфік плануе наведаць Літву, Латвію і Эстонію.
«Мы хацелі б бачыць Папу ў сябе, мы молімся, але гэта не наша кампетэнцыя», — сказаў Мітрапаліт Кандрусевіч.
Пасля абеда арцыбіскуп Кандрусевіч наведаў Мітрапаліта Філарэта і павіншаваў яго з імянінамі, якія праваслаўны іерарх адзначаў 14 снежня. У падарунак Мітрапаліт Філарэт атрымаў Новы Запавет па-беларуску. Такі ж падарунак атрымаў ад каталіцкага іерарха Мітрапаліт Павел.