Пошук

16.12.2017 11:27   Catholic.by

Курыя Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі ўдакладняе інфармацыю, распаўсюджаную ў апошнія дні некаторымі інтэрнэт-выданнямі, наконт умоў выкарыстання будынка касцёла святых Сымона і Алены (Чырвоны касцёл) у Мінску.

15 снежня ў Доме прэсы адбылася прэс-канферэнцыя на тэму «Традыцыі святкавання свята Божага Нараджэння ў беларускіх сем'ях», у якой прыняў удзел арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі. Падчас прэс-канферэнцыі была закранута тэма рамонту касцёла святых Сымона і Алены (Чырвоны касцёл) у Мінску. Беручы пад увагу інфармацыю, распаўсюджаную ў апошнія дні некаторымі інтэрнэт-выданнямі, курыя Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі ўдакладняе, што будынак касцёла святых Сымона і Алены з'яўляецца ўласнасцю дзяржавы і перададзены Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі ў бестэрміновую бясплатную арэнду. 

Абноўлена 19.11.2018 17:12
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.