Пошук

28.11.2017 14:41   Тэкст і фота: а. Натанаэль Войтала OFM / Catholic.by

З 19 па 26 лістапада ў парафіі Божай Міласэрнасці ў Асіповічах ўпершыню праходзілі святыя Місіі. Іх правялі айцы рэдэмптарысты Андрэй Ядкоўскі CSsR і Валерый Мазюк CSsR з Кангрэгацыі Найсвяцейшага Адкупіцеля.

Місійныя набажэнствы праходзілі штодня на працягу тыдня. Кожны дзень меў сваю тэматыку. У Божым слове місіянеры нагадвалі вернікам, што Бог з’яўляецца любоўю і што збаўленне магчымае толькі ў Езусе Хрысце.

Узрушальным стала набажэнства прабачэння і перапрашэння за памылкі, грахі і слабасці — вернікі маліліся ля крыжа, з якім напярэдадні працэсіяй ішлі вуліцамі горада, вызнаючы Езуса сваім Панам і Збаўцам.

 

Айцы рэдэмптарысты прамаўлялі асобную навуку для дзяцей, сем’яў, хворых, пажылых людзей і моладзі. У апошні дзень парафіяльных місій быў урачыста ўсталяваны і благаслаўлёны місійны крыж як напамін пра святыя Місіі.

Місіі сталі для парафіянаў часам духоўнага абнаўлення і паглыблення сэнсу святых сакрамэнтаў.

Абноўлена 28.11.2017 15:56
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця