Каталіцкі гурт «Laudans» 29 лістапада выступіць з сольным канцэртам у мінскай кавярні па вул. Бельскага, 15. Музыкі зайграюць песні са свайго новага альбома «Адзінства», а таксама некалькі кампазіцый з мінулых альбомаў.
«Нашыя сябры даўно пыталіся ў нас, калі мы ўжо зробім сольны канцэрт у Мінску, таму мы вырашылі зрабіць сольны выступ, каб можна было без спешкі сыграць праграму і пагутарыць з людзьмі», — заўважае саліст гурта «Laudans» Андрэй Лугін.
Пачатак канцэрта ў 19.00.
Па ўсіх пытаннях адносна імпрэзы можна звяртацца па тэлефонах:
- +375 25 539 48 35;
- +375 25 539 52 36
Таксама квіткі на канцэрт можна замовіць па спасылцы: https://vk.com/topic-155718709_36209434
Кошт уваходных квіткоў:
- 5 руб. (першыя 30 квіткоў);
- 7 руб. (астатнія квіткі);
- 10 руб. (на ўваходзе ў дзень канцэрту)