Былы рэдактар каталіцкай газеты «Слова жыцця» — кс. Павел Салабуда — стаў ганаровым канонікам катэдральнага капітула ў Гродне. Пра гэта стала вядома 16 лістапада.
Такім чынам, катэдральны капітул Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і св. Казіміра сёння складаецца з 20 святароў.
Імёны іншых канонікаў Гродзенскага капітула ТУТ і ТУТ
Ксёндз Павел Салабуда — пробашч парафіі Святога Духа ў Гродне (Альшанка), якая была заснавана ў 2012 годзе. 20 снежня 2015 г. адбылося асвячэнне новазбудаванай капліцы.