Пошук

16.08.2024 10:22   Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі / Фота: Grodnensis.by

Біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч прызначыў двух новых грэміяльных канонікаў катэдральнага капітула Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і святога Казіміра.

Як паведаміла Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі, новымі грэміяльнымі канонікамі сталі канцлер курыі Гродзенскай дыяцэзіі ксёндз Аляксандр Мацкевіч і ксёндз Павел Шанчук, пробашч парафіі святых апосталаў Пятра і Паўла ў Гожы і дэкан дэканату Гродна-Усход.

Урачыстая цырымонія з гэтай нагоды адбылася 14 жніўня, у свята святога Максімільяна Марыі Кольбэ, апекуна Гродзенскай дыяцэзіі, на святой Імшы ў гродзенскай катэдралшьнай базыліцы святога Францішка Ксавэрыя.

Цэлебрацыю Эўхарыстыю ўзначаліў біскуп Аляксандр Кашкевіч.

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця