Пошук

16.10.2017 16:36   Ганна Якімовіч, Аліна Сарокіна / Фота: Caritas.by / Catholic.by

Дзень маці — міжнароднае свята, якое ў кожнай краіне адзначаецца ў розныя дні. У Беларусі Дзень маці святкуюць 14 кастрычніка, на якое прыпадае вялікае праваслаўнае свята — Пакроў Прасвятой Багародзіцы. Напярэдадні гэтага дня «Карытас» Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі і Віцебскай дыяцэзіі арганізавалі святочныя сустрэчы для матуль і іх дзяцей.

У Мінску для матуляў выступілі выхаванцы Цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі «Светач», а дзеці разам з валанцёрамі ў гэты час падрыхтавалі для мамаў паштоўкі-падарункі. Таксама дзейнічала вясёлая фотазона, дзе кожны мог прымерыць на сябе розныя вобразы. Пасля ўрачыстай часткі ўсіх гасцей чакалі падарункі і салодкі стол.

 

У «Карытас» Віцебскай дыяцэзіі таксама не абыйшлі гэтае свята. Супрацоўнікі падрыхтавалі цікавую сустрэчу. За душэўнай гутаркай і кубкам гарбаты госці —  удзельнікі клуба «Другое дыханне» —  распавядалі пра сваё жыцце, чыталі вершы, а па заканчэнні сустрэчы кожны атрымаў падарунак.

Абноўлена 16.10.2017 16:43
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа