Пошук

22.01.2024 10:25   Паводле: Roddom.by / Фота: Roddom.by

19 студзеня ў Гродзенскім абласным клінічным перынатальным цэнтры адбылася падзея, якую супрацоўнікі гэтай установы па традыцыі чакаюць у перыяд святаў Божага Нараджэння і Новага года.

Як паведамляе сайт цэнтра, пробашч гродзенскай катэдры святога Францішка Ксавэрыя ксёндз канонік Ян Кучынскі і настаяцель праваслаўнай Каложскай царквы ў Гродне протаіерэй Аляксандр Балоннікаў благаславілі аперацыйныя, радзільныя залы, аддзяленні ўстановы і пажадалі плённай працы, шчасця і ўзаемапавагі ў сем’ях, міласэрнасці, спачування і цярплівасці, а таксама правялі набажэнства для супрацоўнікаў і пацыентаў.

Пасля супольнай малітвы атрымалі благаслаўленне супрацоўнікі перынатальнага цэнтра, пацыенткі аддзяленняў, цяжарныя жанчыны, мамы з дзецьмі, парадзіхі ў радавых блоках.

Абноўлена 22.01.2024 10:26
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа